Пра мяне

Вітаю на cookbookstudy.blogspot.com! Мяне зваць Хрысцінай, мне 26 год, я нарадзілася і зараз жыву ў Менску, праўда вырасці і скончыць школу давялося ў правінцыйным Жодзіне. Я замужам і выхоўваю безпароднага ката па мянушцы Рыхард Рванае Вуха.

Акрамя кухонных эксперыментаў займаюся вялікай колькасцю розных справаў - працую перакладчыкам, вучуся шыць і час ад часу вяжу на замову, практыкую ёгу, катаюся на каньках і таньчу сальсу, чытаю кнігі і вельмі люблю падарожнічаць.

У першую чаргу я раблю гэты блог для сябе і для сваёй сям'і - каб зрабіць разнастайнае і збалансаванае меню. Але я спадзяюся, што мае спробы і пошукі будуць цікавыя і іншым - веганам і вегетарыянцам, тым, хто трымае пост, і тым, хто проста хоча пашырыць свае кулінарна-харчовыя гарызонты.


About me!

Welcome to cookbookstudy.blogspot.com! My name is Chryscina and I'm 26 years old. I was born in Minsk and now I also live there, however I grew up and finished school in a little town Zhodzina. I'm married and I'm raising a cat named Richard the Teared Ear.

Besides cooking I do a lot of other things – I work as a translator, I learn to sew and I knit on a by-order basis from time to time. I also exercise yoga, skate and dance salsa, read books and I absolutely love traveling.

First of all I write this blog for me and my family - I want to create a motley and balanced menu. However I hope that my tries and studies will be interesting for vegans and vegetarians, for those who fasten and for those who would only like to broaden their food horizons. 

No comments:

Post a Comment