Monday, 16 February 2015

Бананавыя мафіны

Пачаць вырашыла з самага першы рэцэпта з кнігі, таму сёння на павестцы дня - бананавыя мафіны!



Спатрэбіцца:

2 шклянкі цэльназернавой мукі (ці 1 шклянка цэльназернавой + 1 шклянка мукі вышэйшага гатунку)
1 чайная лыжка разрыхліцеля
1 чайная лыжка соды
1 чайная лыжка карыцы
пюрэ з двух спелых бананаў
1 шлянка замяняльніка малака
1/2 шклянкі цукра
1/4 шклянкі грэцкіх арэхаў



Працэс:

Люблю мафіны за тое, што так проста замешваецца цеста.

Усе сухія інгрыдыенты (акрамя арэхаў і цукра) змешваюцца у адной місцы.

З бананаў трэба зрабіць пюрэ (можна размяць відэльцам, я ж зрабіла гэта ў блэндэры, потым дадаць да іх замяняльнік малака і цукар. Паколькі міндальнага малака на выпечку не напасешся, а соевага загадзя не зрабіла, гэтым разам выкарыстала распушчальнае соевае малако - праверана шмат разоў, на якасць выпечкі такая замена не ўплывае.



З цукрам будзе крыху складаней. У кнізе ўвогуле пішуць, што выкарыстоўваецца замяняльнік цукра - Sucanat. Гугл падказвае, што гэта гандлёвая марка трысняговага цукру. Я ж прапаноўваю замяняць цукр больш радыкальна - на стэвіазід, якога спатрэбілася ўсяго 1/4 чайнай лыжкі (гэта экстракт супер-салодкай расліны стэвіі- пра яго трэба пісаць асобна і больш падрабязна). Варыянты мёд/кляновы сіроп/сіроп агавы і той жа самы карычневы цукар, калі хто не мае нічога супраць, таксама можна браць.

Потым змяшваюцца сухія і мокрыя інгрыдыенты, дадаюцца арэхі і цеста раскладваецца па формачкам.


Для мафінаў можна зрабіць пасыпку з 1/4 шклянкі аўсянкі, 1/2 сталовай лыжкі карыцы і 6 лыжак цукру. З такой колькасці інгрыдыентаў атрымліваецца занадта шмат пасыпкі, можна браць у два разы менш.



У пасыпку цукру я ўсё ж дадала - стэвіазід, на жаль, не плавіцца ў духоўцы)

Выпякала 20 хвілін пры тэмпературы 190 градусаў і атрымалася вось так:


На мой погляд, ідэя з пасыпкай не самая лепшая - хаця б таму, што я дадала ў яе замала цукру і вынік мала нагадвае тое, што павінна было атрымацца. Карацей, наступны раз буду рабіць без пасыпкі :))

P.S. А вы ведалі, што ёсць два тыпа мафінаў - амерыканскія, якія робяцца з дадаткам разрыхліцеля, і англійскія, на дражджавым цесце. Во як! Чаго толькі на вікіпедыі не вычытаеш :)


2 comments:

  1. Ох, спакушальніца! Трэба будзе неяк паспрабаваць зрабіць. Пераадолець зімовую ляноту :)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Паспрабуй! Якраз другі дзень такое сонца, што пра зіму можна пачаць забываць :)

      Delete