Так што ў нас ужо сёння былі бліны-аладкі, а ў вас, спадзяюся, яшчэ да выходных знойдзецца час напячы любімых бліноў ці аладак па новым рэцэпце :)
Спатрэбіцца:
2 шклянкі цэльназернавой мукі
1 чайная лыжка соды
1 чайная лыжка разрыхліцеля
1/2 чайнай лыжкі марской солі
1 чайная лыжка карыцы
пюрэ з аднаго банана
1 шклянка вады
1 шклянка замяняльніка малака
замяняльнік двух яек (2 сталовыя лыжкі льняной мукі + 6 сталовых лыжак вады)
2 сталовыя лыжкі кленовага сіропа
Інгрыдыенты падазрона нагадваюць учорашнія мафіны, але гэта будуць не яны :))
Тым не менш працэс замеса цеста такі ж просты. Спачатку трэба ў асобнай місцы змяшаць муку, соду, разрыхляльнік, марскую соль і карыцу.
З банана робіцца пюрэ, якое змешваецца з вадой, замяняльнікам малака і замяняльнікам яек. Льняную муку я разважу вадой крыху загадзя, каб на той момант, калі сумесь трэба дадаваць да іншых складнікаў, сумесь ужо крыху загусцела. Туды ж дадаецца кленовы сіроп. Я сумленна дастала апошнія кроплі сіропа, але не здолела адкруціць крышку! Напэўна мала кашы ела :)) Таму ў цеста замест кленовага сіропа пайшлі 2 сталовыя лыжкі мёду.
Засталося толькі змяшаць сухое з мокрым, ды так, каб не засталося камочкаў. Я думала, што можа спатрэбіцца дапамога кухоннага камбайна, але ўсё абышлося :) Цеста павінна атрымацца як густая смятана.
Далей застаецца толькі прагрэць патэльню і насмажыць аладак - наліць цеста на патэльню, дачакацца, пакуль пойдуць бурбалкі, перавярнуць і абсмажыць яшчэ крыху з другога боку. Я смажыла на керамічнай патэльні без алея, чаго і вам рэкамендую.
Аладкі атрымліваюцца карычневымі, але гэта не таму што яны падгараюць, а таму што такі колер дае цэльназернавая мука :)
Аўтар рэкамендуе рабіць аладкі невялікага памеру, каб лепей пераварочваліся, то бок гэта недзе па 4-5 штук на дыяметр стандартнай патэльні.
Падаваць, пішуць, пажадана са свежымі ці кансераванымі фруктамі, яблычным пюрэ ці сіропам.
Гэта было не зусім цуда, а вынік запаслівасці і летніх нарыхтовачных прац - на паліцы з закаткамі знайшоўся слоік яблычнага пюрэ! І не прастога, а са стэвіазідам замест прывычнага цукру.
Атрымліваюцца пышныя, мяккія аладкі - такія, якімі аладкі мусяць быць. Паспрабуйце - упэўнена, што спадабаецца. І смачна, і карысна, і без шкоды для фігуры :)
"Panana" pancakes
On
Sunday when I was writing a plan of recipes and blog posts for the
upcoming week I decided that it will be porridge on Tuesday. But when
I took the book yesterday in order to place a bookmark and saw a
recipe of pancakes on the next page than I decided that it was
necessary to change the plan - Pancake week has already started!
So
we had pancakes for breakfast today and I hope that you'll have time
to bake your favorite pancakes or try a new recipe even before the
weekend :)
You'll
need:
2
cups of whole-wheat
flower
1
teaspoon of soda
1
teaspoon of baking powder
1/2
teaspoon of sea salt
1
teaspoon of cinnamon
1
mashed banana
1
cup of water
1
cup of milk replacement
replacement
for 2 eggs (2 tablespoon of flax meal
+ 6 tablespoon of water)
2
tablespoon of maple syrup
Ingredients
look like they are for yesterday's muffins, bur it won't be them :))
However
the process of making batter is quite as much simple. At first you
need t mix flower, soda, baking powder, sea salt and cinnamon in a
bowl.
Then
you need to mash the banana and add water, milk replacement and
replacement for eggs to it. I add water to flax meal a little
beforehand so that the mixture could become thick. Maple syrup is to
be added there too. I honestly tried to add to the batter the rest of
the syrup I had, but I failed to open the bottle. Maybe I have eaten
not enough porridge :)) So I added 2 tablespoon of honey.
Now
you need to mix contents of the two bowls so that there are no balls.
I thought that I would need a food processor to help me, but I
managed myself :) The batter should be thin enough.
Then
you only need to warm a frying pan and to bake the pancakes. Be
careful to turn the pancakes when you see bubbles on them. I baked
them on a ceramic pan without any oil and I recommend you to do it
the same way.
Pancakes
turn out brown but it not because they are burned, it is just because
of the whole-wheat flour :)
The
author recommends to make pancakes rather small so as it is easy to
turn them, so it
may be approximately 4-5 pancakes for a standard frying pan.
It is
recommended to serve pancakes with fresh or canned fruit, apple sauce
or syrup.
It
was not a wonder, but the result of providence and summer
conservation works – I found a jar of apple sauce on a shelf with
self-made jams! And it turned out to be not an ordinary apple sauce,
but made with stevioside instead of sugar.
Pancakes
turn out very soft – just as pancakes have to be :) I assure you
that you'll like them. They are tasty, useful and what is no less
important they cause no damage to the figure :)
No comments:
Post a Comment