У кнізе рэцэпты падзелены на раздзелы. Іх там восем: выпечка, сняданкі, закускі і салаты, супы, сэндвічы, галоўныя стравы, гарніры і дэсерты. Калі я выбірала, з якога боку мне за іх брацца, то вырашыла рабіць па адным рэцэпце з кожнага раздзела. Адзін рэцэпт выпечкі і адзін сняданак тут ужо быў, таму сёння будзе дзень супа і гатаваць я буду сачавічную пахлебку :)
Спатрэбіцца:
1 дробна пакрышаная цыбуля
2 дробна пакрышаных зубка часныка
2 морквы, нарэзаныя кружкамі
2 сцебля сельдэрэя
1 сталовая лыжка кары
4 1/2 шклянкі булёна з агародніны
1 шклянка прамытай карычневай сачавіцы
1 шклянка дробна пакрышанай зяленай цыбулі
1 чайная лыжка лімоннага сока
1 сталовая лыжка дыетычных дрожджаў
1/4 чайнай лыжкі чорнага перца
1/4 чайнай лыжкі хлоп'яў чырвонага перца
марская соль
Спачатку трэба пасіраваць цыбулю, часнык, моркву і сельдэрэй у палове шклянкі булёна, пакуль агародніна не стане мяккай. Потым дадаць кары і гатаваць яшчэ хвіліну.
На наступным этапе ў рондаль дадаецца 4 шклянкі булёна, сачавіца, залёная цыбуля, лімонны сок, дыетычня дрожджы, чорны і чырвоныя перцы. Суп трэба давесці да кіпення, рондаль накрыць накрыўкай, зменшыць агонь і варыць 45 хвілін, пакуль сачавіца не стане мяккай. Пасаліць на смак.
Так усё робіцца ў тэорыі, я ж зрабіла суп у рондлі-скараварцы - закінула ўсе інгрыдыенты, давяла да пэўнай кандыцыі (згодна з інструкацыяй), 15 хвілін - і гатова. Яшчэ замест булёна ўзяла проста вады (у супах гэта не прынцыпова), солі дадала палову чайнай лыжкі - ежу я амаль не салю. А, і яшчэ зялёнай цыбулі ў лядоўні не аказалася (здагадайцеся з трэцяга разу, хто забыў дадаць цыбулю ў шоп-ліст?), затое знайшлася цыбуля-парэй :)
Мне не ляніва было рабіць як напісана, проста сёння ў мяне заняткі па шыцці, а да выхаду трэба яшчэ і з вячэрай рады даць :)
Думаю, што такім жа чынам гэты суп можна зрабіць і ў мульціварцы.
Рэцэпты ў кнізе заточаны пад прадукты, што прадаюцца ў амерыканскіх крамах і таму некаторыя інгрыдыенты асабіста ў мяне выклікаюць шмат пытанняў хаця б таму, што я пра іх ніколі не чула. Вось напрыклад, тыя ж дыетычныя дрожджы - што гэта такое? Вікіпедыя расказвае, што гэта дэзактываваныя, але не "загубленыя" дрожджы (у іх шмат бялка і вітамінаў, асабліва групы В), прадаюцца ў выглядзецце хлоп'яў/парашка і выкарыстоўваюцца ў асноўным у вегетарыянскай кухні для таго, каб прыдаць страве смак сыра. Мне стала цікава, што гэта такое і замовіла пачак з амерыканскай інтэрнэт-крамы. Выглядаюць тыя дрожджы вось так:
Lentil soup
When I only started to think about plant-based nutrition, lentil was one of the first revelation on this way. I have heard nothing about it before besides mentioning in the tale about Cinderella and thought that it was a kind of overseas delicacy. I even didn't try to ask my parents what it was - what would they know about lentil since it was an overseas delicacy? Can you imagine who surprised I was when I saw packs with lentil in the shop and that packs had a lot of quality labels since maybe 2008. That meant that everybody except me knew what lentil was :))
The cookbook has several sections - baking, breakfasts, starters and salads, soups, sandwiches, main dishes, side dishes and desserts. When I chose in which way to study the book, I decided to cook a recipe from a new section every day, and since there havealready been a baking recipe and one breakfast, than it's the day for a soup! And today it will be a lentil soup :)
You'll need:
1 onion, chopped
2 cloves garlic, chopped
2 carrots, sliced
2 stalks celery, chopped
1 table spoon curry powder
4 1/2 vegetable broth
1 cup brown lentils, rinsed
1 cup scallions, chopped
1 teaspoon lemon juice
1 tablespoon nutritional yeast
1/4 teaspoon black pepper
1/4 teaspoon red pepper flakes
sea salt to taste
First saute onion, garlic, carrots and celery in 1/2 cup of broth until vegetables are soft. Then add carry powder and cook for 1 minute.
Than add 4 cups of broth, lentils, scallions, lemon juice, nutritional yeast, black an red pepper. Bring to boil, then cover and turn heat low to a slow simmer and cook for 45 minutes until lentils are tender. Salt to taste.
This is how the soup is to be cooked, but I used pressure pan - I just put all the ingredients in it, brought to boil and cooked for 15 minutes. I'm not lazy at all, but today I have my sewing classes and I also have to cook a supper for my husband :)
Сама то!
ReplyDeleteА то ж!
Delete